Кафедра: Кафедра конституционного права
Предмет: Административное право
Общая характеристика: [досье взято с antonio.by.ru и воспроизведено в оригинальном виде]
найцудоўнейшы гномік, вясёлы, вумны і вопытны. Сумленны дарэчы. Здаралася, прыходзілася ісці супраць волі чыноўнікаў і г.д., рызыкаваць працай і рэпутацыяй, але ён заставаўся на сваім; такі вось Крамнік. Гавораць, некалькі разоў заступваўся за студэнтаў у дэкана (але я такога не ведаю).
Выражения и фразы: царство ему небесное, вы меня поняли?, общчие, йих/йим..., ответтвенность, соответтвенно..., севоняшний день, вазнейших, токсимания. А кто управляет транспортными средствами? - Молокососы и молокососихи!
Лекции: атрымілваецца не зусім складны канспект з нескладнымі сказамі. Але не гэта галоўнае. У спадара Крамніка з яго доўгага жыцця накапіліся сундукі розных гісторыяў, якія ён заўсёды раскажа 15 студэнтам, што ўсё ж прыйшлі на лекцыю. Апавядуе, са звычайнай ухмылкай, добрай і дзіцячай, пра тое, як псіх уцякаў ад урачоў, якія яму здаваліся фашыстамі, пра каня, на якога наехаў грузавік, пра пагранічніка, які дома застаў сваю жонку з любоўнікам і сказаў ёй "... ну, целуй мне, ну... сами знаете что..."
Экзамен(ы): наступныя патрабаванні: трэба альбо ведаць абсалютна ўсё, што толькі магчыма і немагчыма, альбо бываць на (амаль) ўсіх лекцыях. Народу на (й)іх нешмат, таму ён памятае кожнага. Калі Вы там бывалі, то Вам здаваць будзе значна лягчэй, так вось.
|