|
|
|
Мартинович Изабелла Ивановна
|
Кафедра: Кафедра уголовного процесса и прокурорского надзора
Предмет: Судоустройство
Общая характеристика: Мілы божы дзмухавец. Такая маленькая і ў такіх акулярыях.
Выражения и фразы: Российская ФИдАрация
Лекции: Прысутнічаюць чалавек пятнаццаць на паток. Дыктуе нармалёвы канспект (спатрэбіцца), не спыняецца, калі яе просяць (таму, што не чуе).
Семинары: лепш выклікацца самаму, можна выхадзіць і чытаць з кнігі, яна хоча спаць і не слухае. Калі не хадзіць на семінары, яна прыдумвае нейкія індывідуальныя кансультацыі.
Экзамен(ы): Галімы экзамен. Здаецца, такая ціхая і добрая, а на самой справе жудасная. Спісваць можна з чаго хочаце, хоць з кнігі суседа. Але асноўная атака прыходзіцца на дапаўняльныя пытанні. Вось Вам апавяданне пра мяне. Адказваў гісторыю адвакатуры (спісаў першы раз). Яна пачынае - "А які закон рэгулюе адвакатуру зараз?" - "З-н аб адв-ры ад 15.10.1993". "Ці былі прыняты дапаўненні да яго?" - (метадам навучнага тыку) "Канешне, заканадаўства павінна ісці ў нагу з часам..." "А калі?" - "? (што за фігня, адкуль я ведаю) Здаецца, другая палова дзевяностых..." "У 1998 годзе!" - "А, ну канешне!" "А якім дакументам ініцыяваны змены?" - (думаю, што альбо гэта было пасля з'езда суддзяў, ці ўказам бацькі. З'езд суддзяў - гэта для суддзяў, значыць указам) "Указам Прэзідэнта Рэспублікі..." "Так, 3 мая. А якога года?" - "1997?" "Так, 3 мая 1997 года. А якія асноўныя змены ўнесены?" - далей мне ўжо падказалі. Гэта абсалютная праўда. Вось як манстрова.
|
|